Open Library - открытая библиотека учебной информации

Открытая библиотека для школьников и студентов. Лекции, конспекты и учебные материалы по всем научным направлениям.

Категории

Литература Характарыстыка нарыса-рэпартажу на радыё, тэлебачанні, у
просмотров - 480

Інтэрнэце; роля і задачы журналіста

Нарыс-рэпартажгэта͵ па сутнасці, нарыс у рэпартажнай форме – публіцыстычны расказ журналіста – сведкі якой-небудзь цікавай сацыяльнай або прыроднай з’явы, падзеі, біяграфіі чалавека, нават праблемы (тут нарыс-рэпартаж сінтэзуецца з праблемным, дый не існуе жыццё ж без праблем). Журналіст можа самастойна “рэпарціраваць” з’яву, а можа дзеля гэтага арганізаваць выступленні відавочцаў, спецыялістаў, людзей, набліжаных да нарысавага паведамлення-тэмы. Такім чынам, нарыс-рэпартаж – гэта аўтарскі разгорнуты расказ пра тое, што журналіст убачыў, даведаўся з удзелам або без яго відавочцаў і спецыялістаў. У адрозненне ад праблемнага нарыс-рэпартаж – павествавальнае адлюстраванне і перайманне жыцця, яго незвычайных фактаў, з’яў, асоб. Але, зразумела, з уключэннем публіцыстычнага эмацыянальнага апарату – апеляцыі да грамадскай свядомасці аўдыторыі і прэзентацыі праз галоўных фігурантаў нарыса-рэпартажу пэўных праграм (мадэляў) грамадскіх паводзін. Гэта ўвасабляецца праз стварэнне эмацыянальнай матывацыі – “напрамую” або ў знятым выглядзе прапановы – “рушыць услед” за прыкладам героя (-ў) нарыса-рэпартажу.

Зразумела, гэта надзвычай складаная творчая задача, якую можна параўнаць з крэатыўнасцю творчых задач літартурных прыкладаў у жанры нарыса. Калі ў факталагічным або ў аналітычным рэпартажах можна гаварыць пра адноста спрошчаную схему пабудовы сюжэтаў – “што бачу, пра тое спяваю”, дык у публіцыстычным нарысе-рэпартажы журналіст павінен узыйсці на вяршыню складанасці і крэатыўнай шматзначнасці вобразнага абагульнення. Пры гэтым ведаць і, галоўнае, умець выкарыстаць усе магчымыя вобразна-выразныя сродкі і вербальнага тэксту, і аўдыяльныя, і візуальныя, і тэхнічна-электронныя магчымасці паблемна-вобазнага “малявання”. Тут да месца будзе параўнанне з кампазітарам, для якога знайсці, прыдумаць, “праспяваць” мелодыю – гэта толькі палова творчай задачы. Другая, не менш, а можа й больш, важная – аркестраваць мелодыю, стварыць партытуру, гукавую кампазіцыю.

Таму ў электронным нарысе-рэпартажы, фактычна, мастацкім творы максімальна дакладна павінна прасочвацца галоўная сюжэтная лінія: хто або што “НАРЫСуецца” у гэтым публіцыстычным расказе журналіста-відавочцы – “лепшы”, “горшы” або “просты”, “як усе” герой (сітуацыя, грамадскі стан, сацыяльная праблема, прыродная або экалагічная з’ява і etc.).

У гэтым жанры нават можа быць “рэпартаж у рэпартажы”, а сам нарыс можа стварацца з дапамогай электроннага сінтэзу жанраў аўтарскай замалёўкі, партрэтнага інтэрв’ю, эсэістычных адхіленняў, музычных лейтматыўных (асацыятыўных) характарыстых героя або сітуацыі, электронных аўдыёвізуальных інверсій, “карцінак” і etc. і да т.п.

Калі і надалей “фантазіраваць” на тэму сродкаў увасаблення, дык у гэтым жанры да месца могуць быць і невялікія пастановачныя фрагменты. Маюцца на ўвазе адноўленыя вобразы галоўных героеў нарыса-рэпартажу, якія ствараюцца “пастфактум”, электронна адноўлены з мэтай стварэння максімальна дакладнага электроннага вобраза аб’екта і змястоўнай праўды падзеі, чалавека, зявы, грамадскага стану, прыродна-экалагічнай праблемы.

Тут ізноў варта успомніць пра тое, што электронная публіцыстыка, у прыватнасці, у жанры нарыса-рэпартажу – гэта ўнікальны стан эмацыянальнага і інтэлектуальнага апарату аўтара, у якім пажадана, каб перабольшвалі імкненні і здольнасці да стварэння сапраўды сацыяльна значных аўдыёвізуальных твораў па змесце і, зразумела, па форме, канструкцыі, кампазіцыі – арыгінальнай, непаўторнай, сюрпрызнай прэзентацыі вобразаў, станаў, перажыванняў. Ад здольнасці публіцыста фантазіраваць у накірунку вынаходніцтва (менавіта так варта назваць працэс “надання публіцыстычнай формы” у электроннай журналістыцы) найбольш эмацыянальна моцнай, узрушальнай і, адначасова, інфармацыйна-змястоўна насычанай формы – ад гэтага залежыць ступень самой грамадска-публічнай вартасці ўсяго мастацка-камунікатыўнага працэсу ў жанры нарыса-рэпартажу.